Беларускі фолк: тое, што нас адрознівае і яднае...
23 траўня ў Гомлі сабраліся гурты самых розных музычных кірункаў, аб'яднаныя ў сваёй творчасці прагай да беларускай культуры. Менавіта ў горадзе над Сожам, з яго багатай музычнай традыцыяй адбыўся канцэрт, які папярэднічае фэсту "Купальскае кола 2015", што ў гэтым годзе адбудзецца ў Дудутках. Стан і перспектывы фолк-музыкі ў Беларусі высвятляў ва ўдзельнікаў НЧ.