Будоўля ў Каралёў стане. Жыхары супраць!
- Грамадства
- 24-12-2012
- 17637
Нязваны госць горш за татарына. У вёсцы Каралёў Стан побач з жылымі дамамі пачалося будаўніцтва заводу электрычных лямпачак. Жыхарам не далі магчымасці выказаць свой пратэст: мясцовыя дэпутаты
прынялі рашэнне без агульнага сходу. Старшыня сельскага савету спрабавала заверыць, што гэткае суседства не нашкодзіць здароўю. Але дзяржкантроль прызнаў будаўніцтва нелегальным. Чаму ж мясцовыя
дэпутаты заплюшчылі вочы на заканадаўства? І чаму будаўніцтва ўсе яшчэ працягваецца?