
Вокладка сольнага альбома Ірэны катвіцкай
“У альбоме я маю магчымасць паказаць уласную прастору славянскай жанчыны, месца, дзе адначасова жывуць традыцыі продкаў і мае каханыя людзі… Я працягваю маляваць сакральнае месца перакрыжавання магіі, малітвы і дзіцячай калыханкі. Жадаю маім слухачам цікавай вандроўкі ў сусвет асабістай гармоніі на мяжы інтуітыўнага і рацыянальнага”, — так пракаментавала змест свайго першага сольнага альбому Ірэна Катвіцкая.
Ірэна даўно вядомая публіцы па сваім ethna-jazz праекту “Akana-NHS”, аранжыроўшчык і вакалістка інтэр-праекта “Kazalpin”. Але сольная кар’ера спявачкі толькі пачынаецца. Дарэчы, музычная прэзентацыя альбома адбылася яшчэ 20 красавіка ў Гродна на эксперыментальнай пляцоўцы «ОфицерOFF».
Сольная праграма Ірэны сумяшчала беларускія і польскія спевы, этнічны вакал ды імправізацыю на раялі. У выкананні спявачкі прагучалі хрэсьбінныя ды вясельныя песні з-пад Віцебшчыны, фальклорныя песні з-пад Гарадзеншчыны, «Масленка», «Калыханка», ды іншыя. Што тычыцца “Калыханкі”, то яна ў альбоме гучыць у выкананні малодшай дачкі спявачкі — Веры.