Тэма праграмы: Дэкрэтныя дзеці 1 студзеня 2007 г. у Беларусі ўступіў у сілу прэзідэнцкі дэкрэт № 18 “Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у непаспяховых сем’ях. Паводле гэтага акту, дзяцей могуць адняць ад бацькоў без судовага разгляду. Гэтак адбываецца, калі бацькі вядуць амаральны лад жыцця, пакутуюць ад алкагалізму і наркаманіі або не выконваюць бацькоўскіх абавязкаў. Ці бароніць дэкрэт дзяцей ад іхных безадказных бацькоў? А з іншага боку – ці не патурае дэкрэт самаўпраўству чыноўнікаў і рэпрэсіўнай скіраванасці дзяржавы?