Гісторыя аднаго сабакі
Сабака Крыстмас зусім малады, ён мае 1 год. Яго з нерухомымі заднімі лапамі знайшлі на вуліцы і выратавалі ў ноч на Раство валанцёры. Добрыя людзі далі сабаку адпаведную мянушку. Цяжка ўявіць, што гаротніку давялося перажыць. Зараз пёс, агорнуты цеплынёй, клопатам і ўвагай, пакрысе вяртаецца да жыцця. Валанцёрка, якая прытуліла Крыстмаса шукае чалавека, які пагадзіўся бы час ад часу браць сабачку да сябе і даглядаць яго.