«Ён лічыць, што народ гэта быдла». У Мінску пратэставалі супраць інтэграцыі з Расіяй
Вы прыйшлі на Плошчу 7 снежня? Тады яшчэ раз узгадайце, як гэта было. Не змаглі прыйсці? Тады проста паглядзіце на сваіх сяброў і знаёмых.
7 снежня ў Мінску прайшлі акцыі пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй. Некалькі палітычных сілаў і асобных лідараў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы за незалежнасць краіны. Да акцыі далучылася каля 1000 чалавек.
Пратэст мусіць працягнуцца і на наступны дзень. Павел Севярынец заклікаў сабрацца 8 снежня.