Крылы: медытацыя для напаўнення, надання веры ў сябе і свае сілы
Птушкі ў карціне свету нашых продкаў «выступаюць як сімвалы божай існасці, неба, свабоды, росту, узыходжання…». А крылы — адвечная мара чалавека пра ўменне лятаць.
Прапануем разгарнуць свае крылы напоўніцу і ляцець насустрач сваім марам, свайму шчасцю.
Калі падаецца, што ты нічога не можаш, ведай — у цябе ёсць крылы!
Мантаж: Крылы
Музыка з канала mixkit.co
Перад медытацыяй:
— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на кампьютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
— Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!