Лёсы расстраляных паэтаў: Юрка Лявонны
Ёсць паэты, якіх адкрываеш для сябе як цэлы сусвет, вершы якіх з’яўляюцца арганічным працягам іх саміх. Пра такіх чытаеш з захапленнем, з гонарам за тое, што ідзеш іх шляхамі, такіх ставіш сабе ў прыклад. Ёсць паэты, пасля знаёмства з якімі, як мантру, паўтараеш, што трэба размяжоўваць аўтара і чалавека — настолькі непрыемным аказваецца знаёмства. Ёсць паэты, якіх, пры ўсёй тваёй прынцыповасці і максімалізме, ты мусіш зразумець, улезці ў іх шкуру, паставіць сябе на іх месца. Часам на гэта не хапае сіл. Але бывае, гэта атрымліваецца так удала, што яны — гэтыя неідэальныя, амаральныя, непрыемныя — становяцца любімымі.