Лёсы расстраляных паэтаў: Тодар Кляшторны

Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў беларускіх лясах. У кожнага з іх быў свой шлях, свой спосаб гаварыць і маўчаць. Расстраляныя беларускія паэты былі адметнымі не толькі вершамі — кожны з іх быў асобай, якую вельмі часта складана было выразаць з радкоў. І ў Тодара Кляшторнага гэта атрымлівалася, мабыць, найменей з усіх.