Малітва яднае нацыю: вядомыя хрысціяне запісалі зварот да беларусаў

Беларускія дзеячы культуры і грамадскія актывісты запісалі зварот да ўсіх людзей добрай волі з заклікам да агульнанацыянальнай малітвы за Беларусь.


"Цемра, якая гадамі памнажалася ў Беларусі, не знікне за імгненне. Мы ўсё ясней усведамляем — разам з вызваленнем ад тыраніі нашай зямлі патрэбна духоўнае аздараўленне. У гэты няпросты час мы хочам яшчэ мацней маліцца за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою".
Аўтары звароту прапануюць усім далучацца да супольнай малітвы кожны дзень а 21-й гадзіне, а таксама маліцца за Беларусь на багаслужэннях, асабліва ў пятніцу вечарам. 
Зварот да беларусаў запісалі: Аляксандр Патліс, спявак; Аляксандр Ждановіч, акцёр; Павел Харланчук, акцёр; Андрэй Лугін, Алёна Палачанская, гурт Laudans; Надзя Бука, мастачка; Зміцер Дашкевіч, грамадскі актывіст, цясляр; Андрусь Такінданг, спявак, мастак; Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца; Ілля Сільчукоў, оперны спявак; Вячаслаў Барок, каталіцкі святар.