Litvak Klezmer Fest – музыка штэтлаў

7-8 лістапада ў мінскай прасторы ОК16 праходзіць Litvak Klezmer Fest. У першы дзень фестывалю выступілі Таццяна Меламед і Алекс Кофман (ЗША), Дзмітрый Zisl Слеповіч (ЗША) і Sanne Möricke (Германія), Bareznburger kapelye (Беларусь), Гомельскі ансамбль габрэйскай музыкі, Ала Данцыг і Minsk Klezmer Band. Прайшлі майстар-класы па габрэйскіх танцах і музыцы. Працавалі фотазоны, выстава і фудкорт.