За суботу ў Мінску эвакуіравалі больш за 8 тысяч чалавек

Усяго ў Мінску 9 лістапада з трох буйных гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзала эвакуявалі 8200 чалавек, паведамляе сайт МНС.

1041439327.jpg

Па дадзеных МНС, паведамленне паступіла ў 18.54 вечарам у суботу. З будынка чыгуначнага вакзала станцыі «Мінск-Пасажырскі» былі эвакуіраваны 350 чалавек. З гандлёвага цэнтра «Дана Молі» — эвакуіраваны 3000 чалавек, з «Галілеа» — за 2000 чалавек і з ГЦ «Замак» — 2850 чалавек.
Усяго было эвакуявана 8200 чалавек.
Нагадаем, 9 лістапада наведвальнікі паведамілі, што ў Мінску эвакуіравалі буйныя гандлёвыя цэнтры — «Дана Молі», «Галілеа», «Замак» і чыгуначны вакзал.
— Мы глядзелі кіно ў «Дана Молі» на «Усходзе», — распавядае Наталля. — Пасярод фільма забегла дзяўчына і сказала, што сеанс спыняецца і мы павінны эвакуявацца. Яна адчыніла дзверы на вуліцу, і мы спускаліся па бакавой лесвіцы. Больш нам нічога не патлумачылі. Ніякага дыму не было, паху дыму — таксама, ні хуткіх, ні пажарнікаў. Кіно мы не даглядзелі, сказалі: калі жадаеце вярнуць грошы, тэлефануйце потым у кінатэатр.
— Каля 19.00 на электронную пошту колл-цэнтра Магілёўскага аддзялення БЧ паступіла паведамленне аб небяспецы на аб'ектах у Мінску, — паведаміла ў телеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава— Сапёрна-піратэхнічныя групы праводзяць абследаванне названых аб'ектаў на наяўнасць небяспечных прадметаў. У мэтах выканання мер бяспекі супрацоўнікамі міліцыі будуць прыняты меры па эвакуацыі грамадзян.
Пасля 22.00 абследаванне было завершана — падазроных і небяспечных прадметаў не выяўлена.
СК паведаміў, што распачатыя крымінальныя справы па ч.1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) КК РБ.
Нагадаем, у жніўні ў Беларусі прайшла хваля лжемінаванняў. Толькі раніцай 19 жніўня з-за паведамленняў аб мініраванні вакзала, гасцініц і аэрапорта ў Мінску давялося эвакуіраваць каля дзвюх тысяч чалавек. У той дзень паведамленне аб мініраванні сталічнага вакзала таксама атрымаў кантакт-цэнтр БЧ ў Магілёве. Пасля абеду 19 жніўня сталі эвакуіраваць людзей з іншых мінскіх будынкаў. Паведамленні аб мініраванні паступілі ў гандлёвыя цэнтры «Галерэя Мінск», «Галілеа», «Дана Молі», «Сталіца», а таксама ў бізнес-цэнтр «Рубін Плаза», дзе знаходзіцца офіс «Онлайнера».
tut.by