Меркаванне: СНІДам можна заразіцца праз відэлец, але хворых не трэба ізаляваць
1 снежня — сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Упершыню яго адзначылі 25 гадоў таму заклікам да ўсіх людзей быць памяркоўнымі і маскімальна інфармаванымі пра ВІЧ/СНІД. У гэты дзень мы задалі мінчукам самыя простыя пытанні — што такое ВІЧ і СНІД, і як можна заразіцца. Аказалася, што ў сваёй большасці, беларусы амаль нічога не ведаюць пра гэта.