«Беларуская – мова краіны, а «бацька» парушае Канстытуцыю…»

Якую мову ў якасці роднай ужо пазначылі ці яшчэ пазначаць беларусы цягам перапісу насельніцтва? Наогул, што лічыць роднай мовай? Тую, якую ты засвоіў першай у жыцці? Тую, на якой размаўлялі бацькі? Мову тваёй этнічнай прыналежнасці? А можа, мову, на якой гаворыш кожны дзень? Па адказы мы звярнуліся да мінакоў на вуліцах Гродна.