Украіна: на акупаваных тэрыторыях праводзіцца перапіс насельніцтва
У самаабвешчаных рэспубліках на Данбасе спецыяльна навучаныя людзі збіраюць дадзеныя аб насельніцтве.
Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ зафіксавала правядзенне перапісу насельніцтва на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі Данбаса. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы СММ АБСЕ, апублікаванай 15 кастрычніка.
Адзначаецца, што 14 кастрычніка 12 чалавек з непадкантрольных Кіеву раёнаў Данецкай вобласці сказалі назіральнікам, што прынялі ўдзел у перапісу насельніцтва.
"У цэнтры перапісу насельніцтва, размешчаным у навучальнай установе ў Горлаўцы, тры жанчыны і двое мужчын, якія праводзілі перапіс, паведамілі місіі, што людзі, якія збіраюць дадзеныя для яе, прайшлі навучанне, і ім выдаваліся буклеты з інструкцыямі", — пазначана ў справаздачы АБСЕ.
Побач з іншым падобнымі ўстановамі ў Горлаўцы чатыры жанчыны паведамілі назіральнікам, што перапіс насельніцтва шырока асвятляўся ў СМІ, і жыхары атрымлівалі SMS-паведамленні.
Таксама паступаюць паведамленні, што асобы, якія праводзілі перапіс насельніцтва па месцы жыхарства людзей, не патрабавалі ніякіх дакументаў з мэтай збору дадзеных.
Паводле korrespondent.net