У Кіеве адбываецца марш «Не капітуляцыі!»

У Кіеве пратэставалі супраць развядзення войскаў у Залатым і Пятроўскім. Ветэраны АТА лічаць адвод войскаў капітуляцыяй.

2408218.jpg

У Дзень абаронцы Украіны, 14 кастрычніка, у кіеўскім парку імя Тараса Шаўчэнкі стартаваў марш “Не капітуляцыі”. На марш, паводле ацэнак журналістаў, прыйшлі некалькі тысяч чалавек.

Арганізатары акцыі запэўнівалі, што марш пройдзе без палітычных лозунгаў і без палітыкаў на чале калон.

Удзельнікі акцыі патрабуюць ад улады не разводзіць войскі ўздоўж лініі размежавання, а таксама не прадастаўляць асаблівага статусу Данбасу і адмовіцца ад амністыі баевікам.

Калону ўзначальлі ветэраны АТА з плакатам "Не капітуляцыі".


Сустрэча нармандскай чацвёркі адкладаецца з-за новай умовы Расіі — развядзенне сіл у Залатым і Пятроўскім. Ветэраны АТА пратэстуюць, бо лічаць адвод войскаў капітуляцыяй.




Удзельнікі шэсця "Не капітуляцыі" прайшлі па цэнтральных вуліцах Кіева, а калі падышлі да Майдану,  некаторыя ўдзельнікі запалілі агонь і дымавыя шашкі.

Цёмны дым ахапіў наваколле, паведамляе УНІАН. Некаторыя людзі пачалі абурацца з нагоды выкарыстання піратэхнікі.

Арганізатары акцыі пры дапамозе гукаўзмацняльнікаў, усталяваных на машыне, якая суправаджала калону, пачалі заклікаць удзельнікаў не выкарыстоўваць  піратэхніку. На Майдане паставілі сцэну. Удзельнікі акцыі вырашылі ладзіць веча.

Паводле korrespondent.net, www.unian.ua