На плытах па Нёмане ў гонар БНР
Актывісты з Бярозаўкі, Ліды і Мінска рушылі на двух самаробных плытах "Ліпень" і "Сакавік" у шматдзённы водны паход па Нёмане. Сплаў прымеркаваны да 100-годдзя БНР. Над ракой увесь час ганарліва луналі нацыянальныя сцягі, сцяг Руху «За Свабоду» і сцяг з гербам горада Бярозаўкі.