«Не памятаем, не смуткуем». Памінальнае шэсце «Канапляныя Дзяды» ў Мінску
2 лістапада ў Мінску прайшла акцыя ў падтрымку дэкрыміналізацыі і зменаў у артыкул 328. Удзельнікі пранеслі пустыя рамкі з чорнай стужкай па вуліцы Кастрычніцкая і ўсклалі вянок усім загінуўшым ад канопляў на Плошчы Аб’яднаных Нацыяў. «Канапляныя Дзяды» арганізавалі грамадскі рух Legalize Belarus і аб’яднанне кандыдатаў «Моладзевы Блок».