Пагружэнне ў Сярэднявечча: фестываль «Наш Грунвальд» у Дудутках

Бясстрашныя рыцары і вытанчаныя дамы, бітвы, конныя турніры, старадаўнія стравы, рамёствы і, канешне ж, музыка. 20 — 21 ліпеня ў музеі «Дудуткі» праходзіць міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд». Чым быў адметны першы дзень фэста, глядзіце ў нашым відэарэпартажы.