«Пасажыры пазітыўна рэагуюць на беларускую мову!»
Пачуць беларускую мову ў электрычцы — лёгка. А ад кантралёра? Мы пазнаёміліся з Ганнай Дудзіч, якая з 2011 года працуе кантралёрам-рэвізорам Мінскага аддзялення Беларускай Чыгункі. А яшчэ жыццё Ганны непарыўна звязана з беларушчынай: з роднай мовай, культурай, гісторыяй.