Расклад праваслаўных літургій па-беларуску ў лютым
Дзе ў лютым будуць служыць праваслаўныя літургіі па-беларуску.
Мінск і Мінская вобласць
1 лютага, субота7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”, штосуботу) 8:30 — Кафедральны сабор Пераяўлення Збаўцы , г. Заслаўе, Мінскі р/н vk.com, facebook.com
7 лютага, пятніца — свяціцеля Грыгорыя Багаслова, архіепіскапа Канстанцінопальскага (389)9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу) vk.com, facebook.com
8 лютага, субота — свяшчэннапакутнікаў Мікалая Мацкевіча (1937), Уладзіміра Талюша (1938), Парфірыя Рубановіча (1943), прасвітараў Мінскай епархіі7:30 (8:00) — сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”, штосуботу)
9 лютага — Нядзеля пра мытара і фарысея. Памінанне ўсіх спачылых, якія пацярпелі ў час ганенняў за веру Хрыстову
8:30 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, г. Мінск, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) (кожную 2-ю нядзелю месяца)9:00 – царква ў гонар Сабору беларускіх святых, в. Любань, Вілейскі р/н9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай , г.п. Івянец, Валожынскі р/н
14 лютага, пятніца — перадсвята Стрэчання Гасподняга9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу) vk.com, facebook.com
15 лютага, субота - Стрэчанне Госпада Бога і Збаўцы нашага Іісуса Хрыста7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
21 лютага, пятніца - Адданне свята Стрэчання Гасподняга9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу) vk.com, facebook.com
22 лютага, субота — Усяленская памінальная (мясапусная) субота. Свяшчэннапакутніка Васіля Ізмаілава прасвітара (1930)7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
23 лютага — Нядзеля мясапусная, аб страшным судзе. Свяшчэннапакутнікаў Пятра Грудзінскага і Валерыяна Навіцкага, прасвітараў (1930)9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай , г.п. Івянец, Валожынскі р/н 10:40 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія 7/1 (ст.м. “Няміга”)
29 лютага, субота - Усіх прападобных айцоў, у подзвігу праслаўленых7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу) http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij
Гродна
1 лютага, субота9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 109.00 — Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23
2 лютага, нядзеля 33-я пасля Пяцідзясятніцы9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10 (кожную 1юю нядзелю месяца)
8 лютага, субота — свяшчэннапакутнікаў Мікалая Мацкевіча (1937), Уладзіміра Талюша (1938), Парфірыя Рубановіча (1943), прасвітараў Мінскай епархіі9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10
15 лютага, субота — Стрэчанне Госпада Бога і Збаўцы нашага Іісуса Хрыстаа9.00 — царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 109.00 — Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23
16 лютага — Нядзеля пра марнатраўнага сына. Пасвята Стрэчання Гасподняга. Праведных Сімяона Богапрыімца і Ганны-прарочыцы. Свяціцеля Сімяона, епіскапа Полацкага, епіскапа Цвярскога (1289)9:00 – царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90 (кожную 3юю нядзелю месяца)
22 лютага, субота - Усяленская памінальная (мясапусная) субота. Свяшчэннапакутніка Васіля Ізмаілава прасвітара (1930)9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа, 6
23 лютага — Нядзеля мясапусная, аб страшным судзе. Свяшчэннапакутнікаў Пятра Грудзінскага і Валерыяна Навіцкага, прасвітараў (1930)9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 4-юю нядзелю месяца)9:30 – царква Кірылы Тураўскага (Свята-Ўладзімірскі прыход),вуліца Перамогі, 5 (кожную апошнюю нядзелю месяца)
29 лютага, субота - Усіх прападобных айцоў, у подзвігу праслаўленых9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа, 6
Гомельская вобласць
7 лютага, пятніца — свяціцеля Грыгорыя Багаслова, архіепіскапа Канстанцінопальскага (389)9:00 – царква Аляксандра Неўскага, г. Рагачоў, вул. Саннікава, 11 (штомесяц)
_________
FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у
беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных
службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме –
спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць
беларускамоўных службаў у сваёй царкве.