Першую гітару зрабіў у 10 класе. Як працуе гітарны майстар
У Мінску ўсяго каля 10 майстроў, якія вырабляюць электрагітары. Выпадковых людзей у гэтай прафесіі няма, у ёй застаюцца толькі сапраўды ўлюбёныя ў справу майстры. Адзін з іх, Кірыл Заграбельны, расказвае пра цікавосткі сваёй працы.