"Re1ikt" зняў сонечны кліп у ангары пад Мінскам
Беларускі фолк-рок-гурт "Re1ikt" выпусціў музычнае відэа да кампазіцыі «Зрушаны свет» з альбома «Лекавыя травы». Дзея роліка разгортваецца ў ангары, дзе ў цемры, сілкуючыся сілай музыкі, адраджаецца жыццё і прарастаюць дрэвы.
«У той жа час «Зрушаны свет» дапамагае убачыць гурт такім, які ён цяпер, бо, на жаль, не кожны наш слухач (напрыклад, калі ён з далёкай краіны) можа патрапіць на канцэрт "Re1ikt" і апынуцца ў нашай атмасферы», — дадае Аляксандр.
Здымкі кліпа прайшлі на складзе пад Мінскам. Рэжысёрам роліка выступіў Аляксандр Дземідзенка, аператарам — Віталь Наркевіч, які таксама рабіў мантаж і займаўся постпрадакшанам роліка.
Раней музыкі абяцалі выпусціць тры кліпы на падтрымку альбома «Лекавыя травы», рэліз якога адбыўся на лэйбле «Вігма» 21 кастрычніка. Вялікая канцэртная прэзентацыя «Лекавых траў» пройдзе ў сталічным клубе "Re:Public" 7 снежня.
"Re1ikt" — беларускі гурт, які працуе ў напрамках progressive rock, post-rock і alternative rock. Каманда спалучае іх з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, які творча пераасэнсоўвае і робіць актуальным для сучаснага слухача. Калектыў з'яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.
Паводле прэс-рэліза