Сацыяльныя майстэрні: праца, якая мае сэнс
У Сацыяльныя майстэрні пры мінскім храме абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» прыходзяць людзі з асаблівасцямі развіцця. Каб працаваць і атрымліваць за сваю працу грошы. Але не толькі.
Гэтыя людзі здаюцца дзіўнымі, «нібы з паралельнага свету». Тут становіцца зразумела, што яны не чужыя, не «баласт грамадства», а наадварот узбагачаюць яго — праз дабрыню, шчырасць і адкрытасць.