Самае складанае — рабіць выбар...

Пераможца конкурсу "Эксклібрыс" 2017 года Іаана Владыка — пра тое, чым ёсць паэзія, якое месца займае прыгажосць ў жыцці, што такое свабода і ўласны выбар чалавека.


Іаана Владыка — маладая літаратарка. Першая публікацыя Іааны (аповесць) з’явілася ў часопісе “Бярозка”, калі ёй было 13 гадоў. Вывучала міжкультурную камунікацыю ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У 2015-2016 гадах яе пераклады друкаваліся ў часопісе “Маладосць”. Працуе па размеркаванні перакладчыкам у аддзеле знешніх сувязяў адной з буйных мінскіх кампаній.

Сёлета вясной Іаана стала пераможцам у намінацыі “Пераклад” студэнцкага літаратурнага конкурсу “БрамаМар”. Увосень заваявала першае месца на літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, які штогод праводзіць Саюз беларускіх пісьменнікаў, з перакладам нізкі ўспамінаў "Найлепшае месца на Зямлі" Тэрэсы Тышыньскай.