Ніл Гілевіч чытае паэму «Сходка нячысцікаў»
Сёння Народнага паэту споўнілася б 86. Мы вырашылі ўзгадаць вось гэта відэа: Ніл Гілевіч прадстаўляе старадаўнюю беларускую паэму XVI стагоддзя «Сходка нячысцікаў» аўтарства Юстына з Ліцьвіноў.
У адным з польскіх архіваў народны паэт Беларусі знайшоў гэты не вядомы для айчыннага пісьменства эпічны твор, уразіўся яго мове, мастацкім вобразам і вырашыў перакласці паэму на сучасную беларускую мову.