Ніл Гілевіч — няўхільны і паслядоўны патрыёт нашай мілай Бацькаўшчыны
Сёння Нілу Гілевічу маго б споўніцца 90 гадоў. Ніл Сымонавіч — не проста яскравая, адметная постаць нацыянальнае літаратуры, культуры, навукі, а постаць легендарная. Народны паэт Беларусі (1991), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980), кавалер ордэна Кірылы і Мяфодзія. Прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст.