Электронныя кнігі Ніла Гілевіча — пампуйце і чытайце!
Ад сёння дзякуючы супольнаму праекту Саюза беларускіх пісьменнікаў і Электроннай кнігарні kniharnia.by выданні «Замова ад страху» і «У віры быцця» Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча цяпер ёсць у многіх фарматах!
Згаданыя выданні не патрабуць адмысловага прадстаўлення: у папяровым варыянце яны пабачылі свет у Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” і серыі “Кнігарня пісьменніка”.
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Замова ад страху» (2009) складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.
Спампаваць фрагмент або Чытаць цалкам
У кнігу эсэістыкі Ніла Гілевіча “У віры быцця” (2014) увайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.
Спампаваць фрагмент або Чытаць цалкам
Беларусы замежжа могуць знаёміцца з нашымі кнігамі на Itunes: “У віры быцця” і “Замова ад страху”.
Цягам месяца плануецца публікацыя электронных і аўдыёкніг актуальных беларускіх аўтараў: Святланы Алексіевіч, Васіля Быкава, Анатоля Івашчанкі, Барыса Пятровіча ды многіх іншых. Чытайма разам!