«Дакументы душы» — Святлана Алексіевіч выступіла ў Мінску (фота)

Сустрэча з Нобелеўскай лаўрэаткай-2015 адбылася 14 красавіка ў малой залі Палаца Рэспублікі, што змясціў 500 гледачоў і шмат журналістаў. Імпрэза працягвалася больш за дзве гадзіны, і яшчэ столькі ж часу доўжылася аўтограф-сесія з пісьменніцай.

Святлана Алексіевіч. Фота lit-bel.org

Святлана Алексіевіч. Фота lit-bel.org


Беларусы даўно чакалі магчымасці сустрэцца са Святланай Аляксандраўнай: запрашальнікі на гэтую імпрэзу былі разабраныя літаральна праз паўгадзіны пасля адкрыцця рэгістрацыі на іх. З'яўленне на сцэне спадарыні Святланы выклікала працяглыя авацыі — гледачы апладзіравалі стоячы.


lit_bel.org__assets_images_2_2dbe7ccc37f9997732af82aeb3098c6a.jpeg

Злева направа: Барыс Пятровіч, Святлана Алексіевіч, Аляксандр Лукашук


Зладзілі мерапрыемства, у межах якога была прэзентаваная кніга "Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе", Радыё "Свабода" і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Мадэратарамі вечара сталі дырэктар беларускай службы РС Аляксандр Лукашук і старшыня ГА "СБП" Барыс Пятровіч.


lit_bel.org__assets_images_2_67c1403954a113cf33baf5e44f0a1c6e.jpeg


Напачатку вечара беларусы прыгадалі яскравыя моманты мінулага года, праглядзеўшы фрагменты відэа з уручэння спадарыні Святлане Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме, з першай прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай гэтай значнай падзеі, а таксама пра тое, як беларусы сустракалі пісьменніцу ў аэрапорце па яе вяртанні ў Мінск пасля Нобелеўскага тыдня.


lit_bel.org__assets_images_2_8b6391347d28be4f07adb3433168a34c.jpeg

Выступае Сяргей Законнікаў


lit_bel.org__assets_images_2_a5f27194952d38efaeacf971eec9bcb4.jpeg

Злева: Юлія Чарняўская; Уладзімір Арлоў, Аляксандра Дынько


lit_bel.org__assets_images_2_175e7d13d1ea391e877bb693edd5c01a.jpeg

Зінаіда Бандарэнка


Выступілі пісьменнік Уладзімір Арлоў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, журналістка Аляксандра Дынько, літаратар Сяргей Законнікаў, культуролаг і выкладчыца Юлія Чарняўская. Быў паказаны відэазварот журналіста і рэдактара кнігі "Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе" Сяргея Навумчыка.


lit_bel.org__assets_images_2_26386a7aacc0d84246baf799a8451d32.jpeg

Барыс Пятровіч і Святлана Алексіевіч


Кожны з прамоўцаў дзяліўся ўражаннямі пра сяброўства і супрацу са Святланай Алексіевіч, а таксама зачытваў найбольш запамінальны ўрывак з твораў пісьменніцы і задаваў ёй пытанне.


lit_bel.org__assets_images_2_10f90753248476c80c0463bb5fd33b6c.jpeg

Якраз пытанням, пісьмовым і вусным, была прысвечаная большая частка сустрэчы. Звярнуцца да набеліянткі мог кожны ахвотны глядач. І хаця Святлана Аляксандраўна прызнаецца, што "стамілася ад самой сябе", бо ва ўсіх краінах свету, куды запрашалі аўтарку, на многіх прэс-канферэнцыях тэматыка размоў часта паўтараецца, публіка доўга яе не адпускала, а яна сама цярпліва распавядала.


lit_bel.org__assets_images_2_f50d470cfb2e5cc248244b26414f9802.jpeg

Святлана Алексіевіч


Пра сутву "чырвонага чалавека" і пра "чалавека маленькага", пра сітуацыю ва Украіне, у Расіі і дома, у Беларусі, пра 30-гадовае водгулле Чарнобыля, пра "філасофію неразумення сябе" ў простых людзей і "масу, якая можа не шмат, а толькі застаецца той формай, у якую яе залілі", пра "культ пакутаў, які гне (корёжит), затрымлівае і змяншае чалавека", пра "ўнутраныя слёзы" пасля вандровак па бацькаўшчыне і многае іншае.


lit_bel.org__assets_images_2_74803dcc8a282771704d2704292c1189.jpeg

Барыс Пятровіч, Святлана Алексіевіч, Аляксандр Лукашук


lit_bel.org__assets_images_2_3149da364fd9d4327ff4a7848cef12f0.jpeg

Чарга па аўтограф



"Чаму нашыя пакуты не канвертуюцца ў свабоду — я не ведаю. Мы не ведаем, што такое свабода і няма каму нас навучыць"; "Цяпер такія трывожныя часы, калі ўсё можа здарыцца, таму трэба быць шчаслівым, трэба старацца, каб было за што зачапіцца"; "Што для мяне любоў? Тое, што і для ўсіх. Такое суцяшэнне ад Бога, каб не страшна было паміраць".


lit-bel.org