Развітанне з Нілам Сымонавічам Гілевічам адбудзецца 1 красавіка

Развітанне з Нілам Сымонавічам Гілевічам адбудзецца ў пятніцу, 1 красавіка, у Свята-Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска (вул. Ракаўская, 4, ст. м. Няміга), з 11.00 да 13.00. А 13-ай гадзіне пачнецца памінальная паніхіда.



0725b08fba688859661072ede2bd6d22.jpg

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада, Лагойскага раёна. 

Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.) і Народны паэт Беларусі (1991 г.).

Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча (1951), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956).

1960 па 1986 — супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1958 да 1963 працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды».

З 1980 да 1989 — першы сакратар праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР, у 1981—1991 сакратар праўлення Саюза Пісьменнікаў СССР.  У 1989—1997 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова».

З чэрвеня 1990-га — старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнае спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1985—1990). У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзыдыуму Вярхоўнага Савету БССР.