Снег. Медытацыя для пазбаўлення ад празмернага клопату
Калі адчуваеце, што на вашых плячах павіслі ўсе турботы і клопаты свету, што вы нібыта адказныя за ўсё і ўсіх, што ўсё абавязкова трэба кантраляваць, памедытуйце на тысячы бесклапотных сняжынак і адпусціце ўсё непатрэбнае.
У традыцыйнай культуры адно з асэнсаванняў снега — клопат Бога (нябёсаў) пра зямлю і ўсіх, хто на ёй жыве («каб жыта не вымерзла», «каб людзям было лёгка сена з балота перавозіць» і інш.). Белы колер жа атаясамляўся з заміраннем, смерцю — сном, спакоем. Але пры гэтым снег — замерзлая вада, крыніца жыцця.
Патрапце ў свой уласны снегапад, адчуйце клопат Сусвету пра ўсё, а таксама — супакаенне. Скіньце са свайго карка залішнія турботы, хваляванні і празмерны кантроль!
Перад медытацыяй:
Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Мантаж: Крылы
Музыка: Bensound License code: X6Y6SJIM1OMOUUFB13:00