Сонечныя промні: медытацыя на паляпшэнне фізічнага стану, у дапамогу арганізму для пазбаўлення ад хваробаў і непрыемных станаў
Сонца ў карціне свету нашых продкаў уяўляла сабой вялізнае касмічнае вогнішча, якое саграе нябёсы. Сонечныя промні валодаюць вялікай жыццядайнай моцай.
Згодна з паданнямі, яны не толькі саграюць зямлю, выклікаюць рост насення, але могуць абясшкодзіць (ці нават знішчыць) чорта і іншых нячысцікаў. У тым ліку і тых, якія выклікаюць розныя хваробы.
Таксама Сонца цесна звязанае з паняткам Раю – месцам, дзе «заўжды шмат усяго, што толькі душа прымае», дзе няма пакутаў, хвароб і самой смерці.
Вось і мы запрашаем вас сагрэцца ў сонечных промнях, ачысціцца ад негатыву, увабраць у сябе ўсю моц нябеснага вогнішча.
Мантаж: Крылы
Музыка з канала Free Radio No Copyright Music (Epic FREE — mixkit serene view)
Перад медытацыяй:
— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на кампьютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
— Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!