Сустрэча з татэмам. Медытацыя для падтрымкі і атрымання дапамогі ад свайго падсвядомага
Калі адчуваеце, што заблыталіся, жыццё стала цяжкім і вам патрэбна прыняцце, падтрымка і дапамога — адпраўляйцеся ў запаветны лес на сустрэчу са сваёй татэмнай жывёлай.
Жывёлы для нашых продкаў мелі не толькі гаспадарчае, але і вялікае сімвалічнае значэнне. У казках, паданнях часта яны выступаюць памагатымі чалавека. А абрады, звязаныя з жывёламі, захаваліся і па сёння.
Жывёлы-татэмы вядомыя не толькі на беларускіх землях. Людзі па ўсім свеце верылі (а дзе-нідзе і па сёння вераць), што татэмная жывёла надзяляе сваімі найлепшымі якасцямі сябра-чалавека, дапамагае ў складаных сітуацыях, абараняе.
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Мантаж: Крылы
Музыка: Listen&Free Download: link.ashamaluevmusic.com/zo20
Music track «Pleasant Relaxation» by AShamaluevMusic.