«Траціну ўсіх дуд я зрабіў за мяжу». Музычны майстар распавёў пра сваю працу

Дзяніс Сухі — майстар па вырабу музычных інструментаў. За ўвесь час ён зрабіў ужо 193 дуды, трэць з іх — за мяжу. Дзяніс паказаў нам, як ствараецца дуда і распавёў, хто замаўляе ў яго музычныя інструменты, ад чаго залежыць якасць вырабленай дуды, і што ён сам думае пра сваё рамяство.