Барсукоў: да ранка выпусцяць усіх
Ад позняга вечара 13 жніўня пачалі выпускаць тых, каго трымалі ў ЦІП на Акрэсціна. Каля гадзіны ночы туды прыехаў намеснік міністра МУС Аляксандр Барсукоў і сказаў, што да ранка ўсіх выпусцяць.
Шмат людзей, валанцёраў, родных і сяброў затрыманых чакалі выхаду вязняў. Гарачая ежа, гарбата, вада. Больш за 400 кіроўцаў машын гатовыя адвесці людзей у любую кропку.
А яшчэ дзясяткі машын хуткай дапамогі, якія вывозілі з ЦІП вязняў у шпіталі. Збітых і пакалечаных. І сотні жахлівых гісторый, якіх аб'ядноўвае адно слова — катаванне. Часам не хацелася верыць, што гэта было на самай справе, што гэта не здымкі фільма пра 1937-мы. Што такое можа адбывацца ў цэнтры Еўропы. Што такое могуць рабіць тыя, у каго таксама ёсць дзеці, бацькі, сябры.
У мяне няма цэнзурных словаў, каб даць ім імя. Я веру, што кожны з іх адкажа за тое, што зрабіў. Калі не перад судом, то перад сусветам.
Пераказваць гісторыі жанчын і мужчын, маладзенькіх дзяўчат і хлопцаў пра тое, што з імі рабілі, у мяне не хапае маральных сіл. Баюся, што калі яшчэ раз гэта прагавару, то не змагу стрымаць нянавісць і прагу помсты. Але тады я ператваруся ў іх...
Гэта кароткае відэа знялі журналісты .tut.by Па спасылцы, вы таксама прачытаеце вельмі моцны артыкул.
Дзякуй вам Кацярына Панцялеева, Кацярына Барысевіч і Вольга Шукайла.
Читать полностью: https://news.tut.by/society/696598.html