Збіраем і дакументуем катаванні ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў
пачынае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага,
бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў
пратэстных выступленняў.
Вашы гісторыі і сведчанні стануць доказамі злачынных
дзеянняў з боку сілавікоў.
Што неабходна зрабіць?
Калі вы былі збітыя пры затрыманні або ў РУУС/ІЧУ, напішыце падрабязна сваю гісторыю:
- укажыце дату, месца і акалічнасці вашага затрымання,
- месца ўтрымання і ўмовы там;
- укажыце дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады ў выпадку расследавання (прозвішчы, нумары, званні, прыкметы);
- зрабіце некалькі здымкаў цялесных пашкоджанняў (калі ёсць) на лічбавую камеру пры натуральным асвятленні
Паведаміце нам, калі хочаце пакінуць свае імёны ў таямніцы.
Дашліце файлы з апісаннем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com
Самы просты шлях - запоўніце гугл-форму "Збор і дакументаванне фактаў катаванняў"
АБО
звяжыцеся з нашымі журналістамі або юрыстамі, узгадніце сустрэчу і раскажыце сваю гісторыю пад відэазапіс па тэлефоне ў Мінску: +375 17 394 63 11.
У асаблівых выпадках ваша ананімнасць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы не хаваць сваіх імёнаў.
Адначасова вы можаце папрасіць дапамогі ў складанні скаргі на незаконнае затрыманне, забароненае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі, іншыя парушэнні прадстаўнікоў улады.