У праграме «Контуры» на канале АНТ з'явіўся сюжэт, прысвечаны чэмпіянату свету па хакеі. Апроч асвятлення спартыўных падзей, былі закранутыя і акцыі пратэсту эмігрантаў.
Прычым пікет у Нью-Ёрку пракаментаваў асабіста Зянон Пазняк. Ці то палітык не зразумеў, што перад ім мікрафон беларускага канала, падумаў, што гэта расійскае тэлебачанне, ці то вырашыў данесці думку да ўсёй вялікай рускамоўнай аўдыторыі — але сваю пазіцыю агучыў па-руску.