Звярнуўся ў міліцыю, чакай псіхіятара
Жыхарка Крупак Аліна Кліменка на ўласным вопыте даведалася, як працуюць законы ў нашай краіне. Пасля канфлікту з суседкай яна звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Але ўчастковы замест таго, каб разабрацца ў сітуацыі, накіраваў жанчыну на псіхіятрычнае абследванне. Псіхіятр Крупскай раённай больніцы распачала сапраўдны пераслед Аліны Кліменка. Справа дайшла да пракуратуры — дзеянні ўчастковага і псіхіятра былі прызнаны незаконнымі. Але гэта не дапамагло жанчыне. Зараз сям’я Кліменка вырашыла, што будзе лепш змяніць месца жыхарства…