Жыхары Веткі засталіся без крамы
У вёсцы Ветка Слуцкага раёну жыхары засталіся без крамы. Чыноўніцтва наўпрост зруйнавала будынак, каб не шукаць гандляра. Людзі вымушаныя хадзіць за харчаваннем больш за сем кіламетраў, бо аўталаўка прыязджае ўсяго два разы на тыдзень. Грамадзянскія актывісты збіралі подпісы за новае памяшканне для крамы. Але мясцовая улада на гэта ўвагу не звярнула. Незадаволеныя жыхары запрасілі на свой сход чыноўніцтва. Які быў вынік? Глядзіце ў сюжэце.