286 дзень вайны. Пасля атак пад Разанню і ў Саратаўскай вобласці выбухае ў Курску (і гэта не жарт)

Пасля таго як учора Расія зноў выпусціла па Украіне дзесяткі ракет, ноч на 6 снежня прайшла больш-менш спакойна. Большасць ракет было збіта ўкраінскімі СПА і пашкоджанні інфраструктуры аказался некрытычнымі. А тым часам «бавовну» (украінскі варыянт рускага слова «хлопок» у пераносным значэнні — «хлапкамі» расійская прапагна называе любыя выбухі на сваёй тэрыторыі) усё часцей пачалі фіксаваць у самой РФ.

1670301933_4612.webp

У Расіі працягваюцца загадкавыя атакі на аэрадромы з самалётамі, якія бамбяць мірныя гарады Украіны. У ноч на 6 снежня невядомы беспілотнік атакаваў аэрадром у Курску.

Як паведаміў губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт, у выніку атакі дрона загарэўся нафтанакапіцель. Пажар ліквідуюць.

«У выніку атакі беспілотніка ў раёне Курскага аэрадрома ўспыхнуў нафтанакапіцель. Пацярпелых няма. Пажар лакалізуецца. Усе спецслужбы працуюць на месцы», — заявіў Старавойт.

Між тым відавочцы паведамляюць, што напад беспілотніка справакаваў маштабнае ўзгаранне. Агонь з аэрадрома бачаць жыхары некалькіх раёнаў горада.

У ноч на 5 снежня «бавовна» адбылася пад Разанню і ў Энгельсе Саратаўскай вобласці. Са слоў расійцаў, аэрадром, які размешчаны на адлегласці больш за 800 км ад Украіны, атакавалі дроны.

«Адбыліся «воплескі», якія ўсё часцей на тэрыторыі Расіі адбываюцца. Як бы вораг ні хацеў, мы яшчэ нічога не пачыналі. Вось так можна ахарактарызаваць гэтыя падзеі. Ім трэба пачухаць патыліцу, падумаць, а як і хто гэта зрабіў, як гэта адбылося? Знайсці вінаватых. Можа, гэта зойме некаторы час. Трывожны для іх сігнал», — сказаў спікер камандавання паветраных сіл ВСУ Юрый Ігнат.

У той жа час прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, каментуючы выбухі на расійскім вайсковым аэрадроме ў Энгельсе, падкрэсліў, што за тое, што адбываецца на тэрыторыі Расіі, адказнасць нясе ўрад краіны-агрэсара.



1669877626_6082.webp

Разам з тым Інстытут вывучэння вайны (ISW) мяркуе, што серыю выбухаў на стратэгічных расійскіх авіябазах у Энгельсе і пад Разанню зладзілі ўкраінскія сілы. Абодва аэрадромы размешчаны ў глыбокім тыле ворага.

Як адзначаецца ў зводцы ISW 6 снежня, Украіна, магчыма, спрабавала сарваць расійскую кампанію нанясення ракетных удараў па сваёй інфраструктуры.

«Украінскія войскі, верагодна, нанеслі ўдары па двух расійскіх стратэгічных авіябазах 5 снежня, нанёсшы нязначныя пашкоджанні, прадэманстраваўшы пры гэтым здольнасць Украіны нанесці ўдар па расійскіх тылах і, магчыма, сарваць кампанію ўдараў Расіі па ўкраінскай інфраструктуры», — адзначаюць аналітыкі.

1669190230_1295.webp

Таксама у ISW адзначылі, што на гэтым тыжні расійцы па-ранейшаму спрабуюць акружыць Бахмут, а УСУ атакуюць на лініі Сватава — Крамянная.

Расійскія акупанты паступова прасоўваюцца ў раёне Бахмута, але яшчэ не атачылі горад, вядуць наступальныя аперацыі ў раёне Аўдзееўка-Данецка. Але на лініі Сватава — Крамянная захопнікі абараняюцца..

Як адзначаюць аналітыкі, расійская авіяцыя працягвае тактыку ракетнага тэрору. У прыватнасці, учора РФ ажыццявіла чарговую хвалю ракетных удараў па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры Украіны.

У ISW адзначаюць, што ўкраінскія сілы СПА з дапамогай перададзеных Захадам сістэм мінімізавалі трапленне высокадакладных боепрыпасаў РФ у цэлі. Зрэшты, невялікі працэнт расійскіх ракет, якія абыходзяць ўкраінскую СПА, мае «значны ўплыў» на крытычную інфраструктуру.

Тым часам ад абстрэлаў захопнікаў пакутуе дэакупаваная частка Херсонскай вобласці. У прыватнасці, расіяне абстралялі больш за 20 населеных пунктаў на правым беразе Дняпра і працягнулі наносіць удары па Херсоне.

1668093187_9087.webp

Раніцай 6 снежня ў акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці прагрымела серыя выбухаў. Паведамляецца, што відавочцы чулі выбухі ў раёне аэрадрома. Акрамя таго, «бавовна» адбылася ў мікрараёне «Дробы» на праспекце 50-годдзя Перамогі. У дамах павыляталі шыбы.

Потым стала вядома, што выбух «Дробах» адбыўся ля пад'езда жылога дома і гаражоў і быў скіраваны на ліквідацыю мясцовага калабаранта Мікалая Воліка. Паводле папярэдняй інфармацыі, калабарант загінуў.



1670289424_7546.webp

У ноч на 6 снежня расійскія войскі абстралялі ракетамі прыгарад Запарожжа.

Пра гэта кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старых паведаміў у сваім Telegram-канале. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку ўдару ніхто не пацярпеў.

«У чарговы раз, уначы, расійскія тэрарысты нанеслі ракетны ўдар па прыгарадзе абласнога цэнтра. Адна з ракет трапіла па тэрыторыі Степнянской тэрытарыяльнай абшчыны. Пашкоджаныя аб'екты інфраструктуры і жылыя дамы», — паведаміў ён.

Крыніцы: Украінскія медыя.