Як працаваў Мінскі беларускі гарадскі тэатр падчас нямецкай акупацыі і што стала з яго артыстамі пасля вайны
Пануе ўяўленне, што падчас вайны і акупацыі ўсё грамадскае жыццё ўвогуле, а культурнае жыццё асабліва, прыпыняецца і знаходзіцца ў пэўным заняпадзе. Быццам бы ў лепшым выпадку культурныя ўстановы трапляюць у эвакуацыю, у горшым — знішчаюцца варожымі акупантамі. Аднак культурнае жыццё ў Мінску падчас нацысцкай акупацыі ўсё ж такі значна адрознівалася ад таго, што мы прывыклі ўяўляць, піша budzma.org.