820-ты дзень вайны. За мінулыя суткі расійскія войскі абстралялі тэрыторыю васьмі абласцей Украіны
Міністры G7 і кіраўнікі цэнтральных банкаў на гэтым тыдні абмяркуюць рашэнне аб выкарыстанні замарожаных актываў РФ для дапамогі Украіне. Польшча разглядае магчымасць збіваць расійскія ракеты над Украінай.
За мінулыя суткі расійскія войскі абстралялі тэрыторыю васьмі абласцей Украіны
Пра гэта паведаміў медыяцэнтр Мінабароны Украіны. Усяго з розных відаў узбраення былі атакаваныя 103 населеныя пункты і 71 аб'ект інфраструктуры.
Ёсць загінуля і параненыя сярод мірных жыхароў, колькасць ахвяр удакладняецца.
У Херсонскай вобласці за суткі пад абстрэлы патрапілі больш за 10 населеных пунктаў, уключаючы Херсон
Два чалавекі атрымалі раненні, пашкоджаны пяць прыватных дамоў. Зафіксаваны трапленні ў сотавую вежу, прамысловае прадпрыемства і аўтамабіль.
На працягу сутак войскі РФ 462 разы ўдарылі па Запарожскай вобласці. Пад агнём аказаліся сем населеных пунктаў. Мясцовым уладам паступіла 15 паведамленняў аб разбурэнні жылля. Мірныя жыхары не пацярпелі.
Уначы і раніцай войскі РФ здзейснілі чатыры абстрэлы прымежных тэрыторый і населеных пунктаў Сумскай вобласці. Зафіксавана 16 абстрэлаў з мінамёта. Пад агонь патрапілі тры абшчыны.
Наступствы абстрэлаў у Харкаўскай вобласці
У Харкаўскай вобласці за мінулыя суткі пад абстрэлы патрапілі Харкаў, Халаднагорскі раён, пасёлак Купянск-Вузлавы і горад Чугуеў.
У выніку ўдару па Харкаву пашкоджаныя вокны ў трох шматкватэрных дамах, будынкі дзвюх кафэ, аўтамыйка, СТА, харчовая крама, два трамваі і 11 аўтамабіляў, адна машына знішчана.
У Халаднагорскім раёне пашкоджана памяшканне прадпрыемства, якое не выкарыстоўвалася. Пацярпелі 12 чалавек.
У Чугуеве пашкоджаны тры шматкватэрныя жылыя дамы, дзіцячы сад, магазіны, офіснае памяшканне, аптэка і чатыры аўтамабілі. Пацярпелі восем чалавек.
Раніцай 23 мая у Харкаве адбылося не менш за пяць выбухаў, паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў. Ён заклікаў мясцовых жыхароў заставацца ў сховішчах.
Раніцай расійскае войска абстраляла Селідава ў Данецкай вобласці
Атака была нанесена каля 6:00.
Пра гэта паведамляецца ў Telegram гарадской ваеннай адміністрацыі.
«23 мая прыкладна ў 06:15 расійскія войскі абстралялі з зенітна-ракетнага комплексу «Смерч» населены пункт Селідава, ахвяр і пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі.
У выніку абстрэлу пашкоджаны адміністрацыйны будынак прамысловага прадпрыемства, дадалі ў МЗС Украіны.
Апошні раз горад падвяргаўся абстрэлу 17 мая, калі РФ нанесла авіяцыйны ўдар.
Уначы расійцы таксама абстралялі Канстанцінаўку Данецкай вобласці, пашкодзіўшы два газаправоды і прыватныя жылыя дамы, паведаміла ваенная адміністрацыя горада ў Facebook.У выніку абстрэлу пашкоджаны адміністрацыйны будынак прамысловага прадпрыемства, дадалі ў МЗС.
Міністры G7 і кіраўнікі цэнтральных банкаў на гэтым тыдні абмяркуюць рашэнне аб выкарыстанні замарожаных актываў РФ для дапамогі Украіне
Міністры G7 і кіраўнікі цэнтральных банкаў сустрэнуцца на гэтым тыдні ў Італіі, каб абмеркаваць рашэнне аб выкарыстанні замарожаных актываў РФ для дапамогі Украіне, піша Reuters.
Адзначаецца, што сустрэча пройдзе ў гэтую пятніцу і суботу ў італьянскім горадзе Стрэза і, у прыватнасці, будзе тычыцца абмеркавання выкарыстання расійскіх актываў на суму каля 300 мільярдаў даляраў, якія былі замарожаныя пасля поўнамаштабнага уварвання РФ ва Украіну.
Перамовы маюць на мэце прадставіць прапановы кіраўнікам урадаў G7 на саміце ў рэгіёне Апулія на поўдні Італіі 13-15 чэрвеня.
Тым не менш, некалькі афіцыйных асоб з краін-членаў G7, у тым ліку ЗША, заявілі, што трэба выпрацаваць «шмат юрыдычных і тэхнічных аспектаў», і не чакаецца, што дэталёвае пагадненне будзе дасягнута.
Адзін з чыноўнікаў, які пажадаў застацца ананімным, сказаў выданню, што міністры G7 спрабуюць дасягнуць кансэнсусу па плане, які дасць Украіне дастаткова грошай на авансы для задавальнення сярэднетэрміновых ваенных і грамадзянскіх патрэбаў.
21 траўня Рада Еўразвязу ўхваліла выкарыстаньне даходаў ад замарожаных актываў Расіі на карысць Украіны.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну за мяжой былі заблакаваныя актывы Банка Расіі на суму каля 260 мільярдаў еўра, больш за дзве траціны з іх замарожаныя ў ЕЗ.
Польшча разглядае магчымасць збіваць расійскія ракеты над Украінай
Прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вронскі заявіў, што краіна разглядае магчымасць выкарыстання сваіх сістэм супрацьпаветранай абароны для аховы паветранай прасторы Украіны ля межаў дзвюх краін. Пакуль рашэння па гэтым пытанні няма. Пра гэта піша Суспільне са спасылкай на RMF24.
«Гэта пытанне разглядаецца з юрыдычнага і тэхнічнага пунктаў гледжання, але рашэнняў па гэтай справе няма», — сказаў Вронскі.
Ён дадаў, што з такой просьбай да польскіх уладаў звярнуўся ўкраінскі бок. Паводле слоў спікера польскага МЗС, гэтую магчымасць павінны ацаніць эксперты ў галіне міжнароднага права і тэхнічныя спецыялісты, якія, у прыватнасці, будуць узгадняць умовы выкарыстання сістэм супрацьпаветранай абароны над Украінай.
Павел Вронскі адзначыў, што аб перадачы Украіне сістэм супрацьпаветранай абароны гаворка не ідзе, бо такой магчымасці няма.
16 мая Зяленскі праінфармаваў прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, што адной з мэтаў РФ з'яўляецца газавая інфраструктура на захадзе Украіны. На думку кіраўніка Украіны, поспех Расіі там будзе пагражаць энергетычнай бяспецы Еўропы. Тады ён падкрэсліў, што Украіна і Польшча павінны знайсці спосаб супрацьстаяць гэтаму.
За суткі расійская армія страціла 1330 салдат
Па стане на раніцу 23 мая агульныя баявыя страты Расіі з пачатку поўнамаштабнага наступу на Украіну 24 лютага складаюць каля 497,7 тыс. вайскоўцаў.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Генштаба Узброеных сіл Украіны.
Паводле звестак Генштаба, за суткі расійскае войска страціла 1330 салдат.
NYT: Блінкен стаў прыхільнікам зняцця забароны на ўдары па тэрыторыі РФ
Ён даў зразумець, што сваёй зброяй Украіна можа гэта рабіць.
«Што да падтрымкі і прадастаўлення магчымасцяў для нападаў за межамі Украіны, гэта не тое, што мы робім. Але Украіне давядзецца, і яна будзе прымаць уласныя рашэнні. І я хачу быць упэўненым, што ў іх будзе неабходнае абсталяванне», — заявіў дзяржсакратар учора на слуханнях у камітэце Палаты прадстаўнікоў ЗША.
Пасля яго заяваў у NYT з'явілася інфармацыя, што Блінкен стаў прыхільнікам зняцця забароны на ўдары па тэрыторыі РФ.