92% украінцаў ставяцца да Расіі дрэнна, а 2% — добра (і гэта шмат!)
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну рэзка пагоршылася стаўленне ўкраінцаў да краіны-агрэсара — цяпер 92% апытаных ставяцца да РФ дрэнна і толькі 2% — добра. Але 2% — гэта не так і мала
Апрылюдненыя вынікі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, праведзенага 13–18 траўня
Даследнікі паведамляюць: "Цяпер толькі 2% грамадзян добра ставяцца да Расіі, у той час як 92% — дрэнна. Зрэшты, важна разумець, што 2% — гэта каля 500 000 чалавек, гэта значыць, ёсць дастаткова істотная колькасць у абсалютным вымярэнні усё роўна захоўвае, нягледзячы на відавочныя факты, станоўчае стаўленне да агрэсара".
Сацыёлагі адзначаюць, што сярод рэспандэнтаў, якія ў пачатку лютага мелі дрэннае стаўленне да Расіі, 97% працягваюць яго мець, а 3% цяпер выбралі варыянт "цяжка сказаць".
У той жа час кардынальна змяніліся погляды тых, хто меў добрае стаўленне да Расіі, і тых, хто меў няпэўнае стаўленне да яе. У прыватнасці, 80% тых, хто раней добра ставіўся да Расіі, цяпер дрэнна ставяцца да яе.
Паводле www.pravda.com.ua