Адміністрацыя Зяленскага заклікала закрыць неба над Украінай
Офіс прэзідэнта Украіны заявіў, што за вайну ва Украіне адказвае толькі Расія, як і за тое, што імкліва растуць рызыкі для памежных краін.
![eec3e47_fhn20afwqaovq3a.jpg eec3e47_fhn20afwqaovq3a.jpg](/img/v1/images/eec3e47_fhn20afwqaovq3a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заклікаў Еўропу закрыць неба над Украінай, паколькі агрэсія РФ стварае рызыкі для памежных краін, адзначае korrespondent.net.
«За вайну ва Украіне адказвае толькі Расія. За масіраваныя ракетныя ўдары — толькі Расія. За рызыкі, якія імкліва растуць для памежных краін — зноў толькі Расія. Не трэба шукаць апраўданняў і адкладаць ключавыя рашэнні. Час Еўропе "закрыць неба над Украінай". Дзеля сваёй бяспекі таксама», — адзначыў ён.
Як вядома, увечары 15 лістапада дзве неапазнаныя ракеты ўпалі ў раёне вёскі Пшэводуў Люблінскага ваяводства на мяжы з Украінай. Два чалавекі загінулі.
![Адкуль у Польшчу прыляцелі ракеты? Адказ можа быць кепскім для Беларусі Адкуль у Польшчу прыляцелі ракеты? Адказ можа быць кепскім для Беларусі](/img/v1/images/image_2022_11_16_08_18_14_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пазней у МЗС Польшчы заявілі, што на тэрыторыю краіны ўпала ракета расійскай вытворчасці.
Мінабароны Расіі адмовілася браць на сябе адказнасць за абстрэл польскай тэрыторыі і заявіла, што гэта была не іх ракета.
![Расійскія ракеты зваліліся ў Польшчы, ёсць ахвяры. Ці лічыць гэта нападам на краіну NATO? Расійскія ракеты зваліліся ў Польшчы, ёсць ахвяры. Ці лічыць гэта нападам на краіну NATO?](/img/v1/images/eec3e47_fhn20afwqaovq3a.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сёння, 16 лістапада, генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнберг правядзе сустрэчу Паўночнаатлантычнага савета для разгляду ўчарашніх выбухаў ва Усходняй Польшчы паблізу мяжы з Украінай.
Прэзідэнты ЗША і Турцыі Джо Байдэн і Рэджэп Таіп Эрдаган заявілі, што ракета, якая ўпала ў Польшчы, наўрад ці была выпушчана з Расіі.