New York Times апублікавала відэа запуску іранскіх ракет па Boeing 737
Амерыканская газета New York Times апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца, відаць, як іранскія ракеты збіваюць «Боінг-737» «Міжнародных авіяліній Украіны». Самалёт пацярпеў крушэнне 8 студзеня праз некалькі хвілін пасля вылету з аэрапорта Тэгерана. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія знаходзіліся на борце.