Ядзерны арсенал Расіі — такі ж фэйк, як і «другая армія свету»?

Чаму Пуцін пагражае прымяніць ядзерную зброю, але не прымяняе яе? Можа, таму, што няма чаго прымяняць? Расійскае выданне SOTA прааналізавала стан ядзерных сіл Расіі па адкрытых крыніцах і прыйшло да несуцяшальных — для Расіі — высноў.

tild3632_3462_4466_a439_663033643366___.jpg


Расійская ядзерная пагроза — адзін з краевугольных камянёў расійскай прапаганды, які выкарыстоўваецца з самага стварэння савецкай ядзернай зброі (з невялікім перапынкам у 90-я гады).

Выслоўе Кісялёва пра «радыеактыўны попел» васьмігадовай даўніны з'яўляецца, напэўна, самым вядомым па гэтай тэме пасля абвастрэння адносін з Захадам на фоне акупацыі Крыма ў 2014 годзе. Яшчэ мацней «ядзерная» рыторыка ўзмацнілася з паслання Пуціна Федэральнаму сходу, якое адбылося ў 2018 годзе. Тыя самыя «мульцікі з ракетамі».

Пасля гэтага паслання толькі лянівы не згадаў «унікальную расійскую гіпергукавую зброю» і не пахваліўся ёй перад усім светам. Пахваляліся не без пагроз. Выслоўе Пуціна, якое стала мемам, «мы ўсе трапім у рай, а яны проста здохнуць» у выпадку ядзернага міжнароднага канфлікту цытуе практычна ўся сусветная грамадскасць. У асноўным з іроніяй.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ядзерны шантаж быў узведзены практычна ў абсалют. Ад Кеасаяна, які пагражае Еўропе атамнай бомбай, Сіманьян з яе «ядзерным ударам» або Салаўёва, які адкрытым тэкстам заявіў, што «ядзерны ўдар па Украіне неабходны», да Пуціна, які звыкся хлусіць і нарошчваць пагрозы.

Але як ідуць справы з ядзернай зброяй і яе кіраваннем у Расіі на самай справе?


Сістэма «Заклік»

Звернемся да слоўніка на афіцыйным сайце Мінабароны РФ.

«Аўтаматызаваная сістэма кіравання войскамі — РВСН — складовая частка аўтаматызаванай сістэмы кіравання войскамі (сіламі) у ВС РФ, прызначаная для павышэння эфектыўнасці кіравання ракетнымі часткамі і злучэннямі. Складаецца з двух самастойных, але спалучаных элементаў: аўтаматызаванай сістэмы баявога кіравання (АСБУ) і інфармацыйна-разліковай сістэмы (ІРС).

АСБУ атрымлівае з ІРС дадзеныя баявога прымянення ракет пры электрычным злучэнні звёнаў гэтых сістэм паміж сабой — аўтаматычна, а пры адсутнасці такога злучэння — на прамежкавых носьбітах інфармацыі, даныя з якіх падлягаюць ўводу ў звёны АСБУ і сістэму кіравання і прыцэльвання ракеты.

ІРС атрымлівае з АСБУ даклады з прыкметай ЭВМ, якія змяшчаюць інфармацыю аб бягучым стане ракетнай зброі, элементаў сістэмы сувязі, пунктаў кіравання і інш., неабходную для вырашэння задач у інтарэсах службовых асоб органаў і пунктаў кіравання».

Характэрна, што гэтыя вызначэнні нельга назваць свежымі — яны з 1980-х гадоў і да гэтага часу лічацца актуальнымі.

На дзяржзакупках сістэме дадзена імя — «Заклік».

Першыя згадкі дзяржзакупак з апісанай сістэмай датаваныя 2013 годам. Іх праводзілі па 94-ым Федэральным законе, які ў цяперашні час не ўжываюць.

Акрамя таго, апошнія згадкі «Закліку» ў сетцы таксама сканчаюцца ў 2015 годзе. З буйных СМІ пра яе пісалі толькі «Весті». У іх матэрыяле сказана, што падключыць да сістэмы можна будзе толькі сучасныя ракеты з лічбавым кіраваннем: «Таполя-М», «Ярс» і «Сармат». Савецкія ракеты Р-36М2 «Ваявода», названыя НАТА «Сатаной», нацэльваць пры дапамозе «Закліку» не атрымаецца.

Рэдактар сайта Military Russia Дзмітрый Корнеў нагадаў «Вестям», што цяпер вядуцца працы па стварэнні новай цяжкай міжкантынентальнай ракеты на замену «Сатане». Гэтая ракета, па ўсёй бачнасці, ужо будзе сумешчана з «Заклікам».

Вернемся да дзяржзакупак. За ўвесь час закупкі, звязаныя з сістэмай, сустракаюцца 11 разоў, іх агульны кошт — больш за 1 мільярд рублёў за названыя 2 гады.

А пасля сістэма проста знікла.


Сістэма-2 без назвы

Мы вырашылі больш падрабязна вывучыць сістэму, не выкарыстоўваючы яе назву. Мабыць, яна не прыжылася.

У траўні 2015 Мінабароны паведаміла, што з прыняццем на ўзбраенне новага рухомага грунтавога ракетнага комплексу стратэгічнага прызначэння «Ярс» у РВСН вядзецца ўкараненне сістэмы баявога кіравання чацвёртага пакалення. Гэта дазволіць у далейшым прымяняць ракетныя комплексы без абмежавання адлегласцяў пры здзяйсненні манеўраных дзеянняў і пашырыць магчымасці па выбары маршрутаў баявога патрулявання, адзначаюць у ведамстве. Сама сістэма была распрацавана ў 2011 годзе.

Значыць, сістэма 4 пакалення — гэта і ёсць «Заклік»? Так, і яна ўжо паспела састарэць: сістэма 5 пакалення ўжо прадстаўлена вытворцам, але не ўведзена ў эксплуатацыю. Падтрымка сістэмы 4 пакалення, згодна са спыненнямі закупак па ёй, таксама не вырабляецца.

Закупкі мікрасхем і працэсараў для сістэмы ажыццяўляюцца ПКК «Міландр», якая знаходзіцца пад санкцыямі і характэрная распрацоўкай апаратнай часткі дамафонаў.

Пасля ўвядзення санкцый вытворчасць працэсараў цяпер стала практычна немагчымай. Праблематычна знайсці любую дакументацыю: пачынаючы з адсутнасці кантрактаў усё таго ж славутага 2015 года, заканчваючы публікацыямі ў СМІ. З улікам большага дзяржзаказу на ракеты пры адсутнасці кампанентаў сістэмы, можна сцвярджаць, што пацыент хутчэй мёртвы ў цяперашні час.


А што ракеты?

З імі ўсё даволі дзіўна. У большасці публікацый ад імя Мінабароны і канструктараў асноўным кампанентам «Закліку» з'яўляюцца комплексы «Таполя-М» і «Ярс». Аднак яшчэ ў 2011 годзе Мінабароны ад далейшага вытворчасці мабільных «Таполяў» адмовілася, упадабаючы «Ярс» і «Таполю» шахтавага базавання.

«Ярсаў» на ўзбраенні на 2021 год было 150 установак (пры гэтым Расіі дазволена мець 1420 боегаловак, прадугледжаных дамовай СНВ-3). Для асноўнай расійскай ядзернай ракеты гэта не самая істотная доля.

Канструкцыю гэтай ракеты нельга назваць сучаснай. Яна цвёрдапаліўная, у сувязі з чым — даволі павольная, цяжкая і нават блізка не гіпергукавая.

«Таполя», паколькі з'яўляецца папярэднікам «Ярса», валодае яшчэ меншымі характарыстыкамі, што разам з выкарыстаннем састарэлай сістэмы кіравання, зніклай у нікуды, прымушае задумацца над якасцю ўзбраення.

Але гэта не робіць ракеты менш небяспечнымі. Нават састарэлыя балістычныя ракеты вельмі складана перахапіць. Неабходна аператыўна засекчы іх пуск. На перахоп і знішчэнне балістычнай ракеты ёсць некалькі хвілін. Важна адрэагаваць так хутка, каб знішчыць ракету ў кароткі перыяд паміж яе паскарэннем і аддзяленнем боегалоўкі па-за атмасферай. Фактычна, на запуск супарцьснараду адводзіцца не больш за дзве хвіліны. Калі час будзе страчаны, то спыніць балістычную ракету ўжо не атрымаецца.

Пра наступную ракету, «Сармат», расійскія СМІ масава пісалі — пра выпрабаванні носьбіта ядзернай зброі ракеты «Сармат» («Сатана-2»), якія РФ нібыта можа правесці да канца года.

Для аўтарытэтнасці яны аддаюць перавагу спасылацца на заходнія СМІ, у прыватнасці, Daily Mail, а брытанскі таблоід, у сваю чаргу, адсылае да ідэнтычных навінаў ТАСС і RT. Брытанскае выданне ўдакладняе, што хуткая пастаноўка ракеты на баявое дзяжурства з'яўляецца малаверагоднай, а ў цытаце прадстаўніка расійскага Мінабароны падкрэслена пазначаныя дапушчэнні: «Да канца гэтага года лётна-канструктарскія выпрабаванні «Сармата» могуць быць працягнутыя з выкананнем другога пуску вырабу».

Зрэшты, у рэчаіснасці сітуацыя выглядае куды менш пагрозлівай: на «Дзяржзакупках» мы выявілі кантракт на дэманстрацыю амерыканскай дэлегацыі ракеты РС-28 (уласна «Сармат»), разлічаны да лютага 2024 года. Такім чынам, высновы брытанскага таблоіда пра тое, што «Сармат» далёкі ад стадыі пастаноўкі на дзяжурства, пацвярджаюцца расійскімі дакументамі.

«Ярс»

«Ярс»


Гіпергукавая ўразлівасць

Як паказана ў пралогу, акрамя МБР, РФ пагражае свету гіпергукавай зброяй. І сапраўды, яна ў РФ ёсць, яна грозная, практычна непаражальная для сродкаў СПА. Спыніць такія ракеты можна толькі калі хутка засекчы момант іх запуску, няхай гэта будзе кропка на зямлі, у паветры з самалёта, ці ж з мора.

Вернемся на «Дзяржзакупкі».

Кантракт за нумарам 4770238802719000189 прысвечаны распрацоўцы тэхналогіі наземнай эксперыментальнай адпрацоўкі цеплатрываласці, цеплааховы і цеплаізаляцыі гіпергукавых лятальных апаратаў пры ўзроўнях тэмператур да 2500 градусаў з аўтаматычным кіраваннем па 24 незалежных зонах нагрэву і размешчанай электрычнай магутнасцю 100 МВт.

Перавядзем з ваеннага на беларускую. За 730 мільёнаў замовілі даследаванне, як схаваць ад цеплавізараў цеплавы след гіпергукавай ракеты, калі яна грэецца да 2500 градусаў і засякаецца на раз-два? Гэта крытычная ўразлівасць зброі, і праблема на дадзены момант не вырашана. Даследаванні і распрацоўкі скончаць толькі да канца 2023 года.

Гіпергук у РФ ўсё ж ўразлівы. І даволі праблемны нават для установак, з якіх яны запускаюцца.

Пуск ракеты шахтнага базавання «Таполя М»

Пуск ракеты шахтнага базавання «Таполя М»


Нямірны Космас

Да стратэгічнага расійскага ўзбраення можна аднесці (калі яны ёсць) перспектыўныя распрацоўкі. Так, у 2014-2020 гадах Раскосмас абвясціў шэраг закупак па шыфру «Кондар ФКА». Гэта касмічны комплекс радыёлакацыйнага аператыўнага кругласутачнага назірання Зямлі пры любым надвор’і, які ствараецца ў рамках абароннага заказу. Гэта значыць —гэта абаронны касмічны комплекс адсочвання замежных сістэм узбраення (у тым ліку — цеплавыя сігнатуры пускаў ракет, рэактыўных самалётаў, рух судоў). Адзначым, што, нягледзячы на абароннае прызначэнне сістэмы, названае на «Дзяржзакупках», яе прызначэнне можна лічыць больш шырокім, аж да замены сістэмы ГЛОНАСС. Агульны кошт такіх закупак складае больш за 17 мільярдаў рублёў. Тэрмін уводу сістэмы ў эксплуатацыю — канец 2023 года.

Згодна з пазіцыяй Генеральнай Асамблеі ААН, выкарыстанне касмічнай прасторы дапускаецца выключна ў мірных мэтах. Указаны абаронны заказ не вельмі падобны на мірны праект.

Аднак верагоднасць таго, што задумка так і не будзе рэалізаваная, даволі высокая. Адна са звязаных закупак мяркуе сертыфікацыю электронікі замежнай вытворчасці. Пры увядзенні санкцый такая сертыфікацыя становіцца немагчымай, а сваіх аналагаў у РФ няма (акрамя мікрасхем для дамафонаў, зразумела).

У 2022 годзе, па дадзеных рускай «Вікіпедыі», РФ ажыццявіла 19 арбітальных касмічных запускаў: 3 субарбітальных («Ярс», «Сінь», «Сармат»), з якіх ні адзін нельга назваць запускам высокатэхналагічнага апарата. Усе запушчаныя апараты — расійскія, за выключэннем двух. Тут Іран і Ангола.

Ніводнага запуску апаратаў «Кондар» з 2014 года так і не было зроблена.


Эпілог

Галоўная зброя РФ, безумоўна, ўяўляе пагрозу для верагоднага праціўніка. Але ці так яна зусім і непадступная? Не. Сістэма «Заклік» адышла ў нябыт, перастала падтрымлівацца, ракетнае ўзбраенне нельга назваць новым, гіпергукавыя ракеты маюць крытычную ўразлівасць, небяспечную нават для сваіх, і лёгка выяўляюцца. «Сармат» на ўзбраенне паступіць яшчэ не хутка, а праект па касмічнай сістэме хоць і парушае міжнародныя дамовы, але наўрад ці ўбачыць свет.

Пераклад НЧ