Чаму Пуцін не выкарыстоўвае ядзерную зброю?

Заходні аналітык патлумачыў, чаму Пуцін не выкарыстоўвае ядзерную зброю.

7c3ed94b_7382_4bad_abd2_806c2d1947b0_w1200_r1.webp

Расійскі прэзідэнт не аддае загаду на прымяненне ядзернай зброі ў вайне, паколькі баявыя дзеянні пакуль вядуцца на ўкраінскай тэрыторыі. Акрамя таго, ён асцерагаецца, што яго загад не будзе выкананы.

Аўстрыйскі ваенны аналітык Цім Купер распавёў пра гэта ўкраінскай службе РБК. «У мяне ёсць сумненні, што дойдзе да выкарыстання ядзернай зброі», — сказаў ён.

І не выкарыстоўваць ядзерную зброю ў Пуціна ёсць некалькі прычын.

«Пуцін пойдзе на гэта, калі ў яго будуць прававыя падставы, як шмат разоў абвяшчалася: "пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці РФ". Акупаваныя тэрыторыі Украіны — не частка Расіі. Па Крыме сітуацыя можа выглядаць некалькі іншай, убачым», — дадаў Купер.

Пры гэтым эксперт падкрэсліў, што ланцужок каманд паміж Пуціным і тым, хто наўпрост націсне на «кнопку»,  досыць доўгі і складаны.

«Калі Пуцін скажа "запускайце", скажам, па Кіеве, ёсць 20 чалавек, якія павінны пацвердзіць гэта, перад тым, як апошні з іх націсне кнопку. І я даволі ўпэўнены, што Пуцін баіцца, што хтосьці ў гэтым ланцужку каманд адмовіцца выконваць загад, і тады ён акажацца ў бядзе», — разважае аналітык.

Аўстрыйскі ваенны аналітык таксама адзначыў, што нават поўнай заваёвы Украіны прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну будзе недастаткова, таму што Захад не прызнае гэтага, не дасць яму статусу звышдзяржавы. У выніку расійскі лідар застанецца ні з чым.