Вайсковец высмеяў заяву Мінабароны пра «збітую ўкраінскую ракету»
Беларускае Мінабароны пасля пяцігадзіннага роздуму аб прыродзе з'яўлення абломкаў у полі пад вёскай Гарбаха Янаўскага раёна заявіла, што гэта ўкраінская зенітная ракета, якую збілі беларускія СПА. Вайскоўцы распавялі «Нашай Н*ве», што яны ў гэтую версію не вераць: «На фота слядоў паражэння няма».
![000022_0d5f0416546b3bc34325892700463620_318535_jarss.jpg 000022_0d5f0416546b3bc34325892700463620_318535_jarss.jpg](/img/v1/images/000022_0d5f0416546b3bc34325892700463620_318535_jarss.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зенітная ракета ад С-300 упала сёння раніцай у полі каля вёскі Гарбаха Янаўскага раёну. Адбылося гэта падчас масіўнай ракетнай атакі Расіі па ўкраінскай інфраструктуры. Украінскі бок сцвярджае, што было выпушчана 69 ракет, 54 з якіх украінская супрацьпаветраная абарона збіла.
Комплексы С-300 складаюць касцяк украінскай проціракетнай абароны.
Найбольш падобна, што і гэтая ракета, якая, па заявах прапагандыстаў, мае ўкраінскае паходжанне, таксама збівала расійскую ракету.
Калі аналагічная сітуацыя здарылася ў Польшчы, куды ўпала ўкраінская ракета ад С-300, лукашэнкаўская прапаганда троліла палякаў, што ў тых нібыта кепская супрацьпаветраная абарона, якая не засекла ракету.
Сёння ж аналагічнае здарылася ў Беларусі, але блокі ракеты прызямліліся на поле, а не на пабудовы.
![«Падобна на правакацыю». Украінскі эксперт пра падзенне ракеты ў Брэсцкай вобласці «Падобна на правакацыю». Украінскі эксперт пра падзенне ракеты ў Брэсцкай вобласці](/img/v1/images/000022_e7dc468e75c9f97943258927003e0bf2_604273.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Першая інфармацыя пра гэта прыйшла ў інтэрнэт-паблікі, і толькі праз 5 гадзін пасля падзеі Мінабароны заявіла аб «збітай сіламі беларускай СПА ўкраінскай ракеце».
«На апублікаваных фота няма ніякіх прыкмет таго, што ракета была збітая», — сказаў «Нашай Н*ве» дзейны вайсковец.
«На апублікаваных фота няма слядоў паражэння сродкамі супрацьпаветранай абароны, прынцып дзеяння якіх у паражэнні цэлі свайго роду "шрапнэллю".
На прыведзеных БЕЛТА фота я не бачу прыкмет паражальнага ўздзеяння на ракету, а бачу толькі дэфармаваную ад удару аб зямлю рухавіковую частку ракеты С-300.
Было б цікава прачытаць у паведамленні прэс-службы Мінабароны Беларусі, якім менавіта сродкам СПА ім удалося ювелірна спусціць на зямлю ўкраінскую ракету, не пакінуўшы на ёй звыклых слядоў ні на адным з зафіксаваных на фота бакоў», — дадаў афіцэр.
![309-ы дзень вайны. Раніца пачалася з ракетнага абстрэлу ўсёй Украіны 309-ты дзень вайны. Ранішняя маштабная ракетная атака РФ, выбухі па ўсёй Украіне](/img/v1/images/photo_2022_12_28_15_33_55.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)