У Малдове зноў упалі абломкі ракеты

Сёння днём на тэрыторыі Малдовы ў Брычанскім раёне, які мяжуе з Украінай, знайшлі абломкі ракеты, паведаміла МУС Малдовы.

Абломкі ракеты, якія ўпалі 14 студзеня 2023 года на тэрыторыі Малдовы. Фота: МУС Рэспублікі Малдова

Абломкі ракеты, якія ўпалі 14 студзеня 2023 года на тэрыторыі Малдовы. Фота: МУС Рэспублікі Малдова

Пасля масіраванага абстрэлу Расіяй Украіны патруль памежнай паліцыі сёння ўдзень знайшоў у раёне памежнага сектара Ларга рэшткі ракеты, выпушчанай у выніку авіяўдараў Расіі ва Украіне, адзначае «Л*стэрка».

З-за бамбардзіровак Украіны ў Малдове рэалізаваны план дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Была павялічаная колькасць паліцэйскіх патрулёў у памежнай зоне з Украінай, якія назіраюць за паветранай прасторай і зялёнай паласой мяжы.


МУС Малдовы паведамляе, што раён, дзе знойдзены рэшткі ракеты, цяпер ахоўваецца, пра здарэнне праінфармаваны розныя ведамствы краіны.

Гэта ўжо трэці выпадак падзення на тэрыторыю Малдовы абломкаў ракет праз абстрэл расійскімі войскамі Украіны. Папярэдні інцыдэнт з падзеннем абломкаў ракеты адбыўся 5 снежня, да таго раніцай 31 кастрычніка на тэрыторыю Малдовы ўпалі фрагменты ракеты.

Абломкі ракеты, якія ўпалі 14 студзеня 2023 года на тэрыторыю Малдовы. Фота: МУС Рэспублікі Малдова

Абломкі ракеты, якія ўпалі 14 студзеня 2023 года на тэрыторыю Малдовы. Фота: МУС Рэспублікі Малдова

Прэм'ер-міністр Малдовы Наталля Гаўрыліца асудзіла масіраваны ракетны ўдар РФ, падчас якога абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыю Малдовы, піша «Еўрапейская праўда».

«Няма палітычнага, гістарычнага або маральнага апраўдання забойствам мірных жыхароў і нападам на інфраструктуру, якая забяспечвае выжыванне насельніцтва», — напісала Гаўрыліца на сваёй старонцы ў Facebook.

«Выказваю глыбокае абурэнне адносна новага маштабнага нападу на Украіну. Мая падтрымка гераічнаму ўкраінскаму народу і наша падтрымка ахвяр варварскіх нападаў Расіі», — дадала Гаўрыліца.