Прэзідэнт Малдовы пасля наведвання Бучы: Гэтага не перадаць словамі

Сёння яна наведала ўкраінскія Барадзянку, Бучу і Ірпень.

maja_sandu.jpg

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду прыехала з працоўным візітам у Кіеў, каб сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Сёння яна наведала ўкраінскія Барадзянку, Бучу і Ірпень, каб на свае вочы ўбачыць наступствы расійскай акупацыі ўкраінскіх тэрыторый.
«У мяне няма слоў, каб перадаць узровень жорсткасці і разбурэнняў, якія мы ўбачылі, — напісала Санду ў "Твітэры". — Гэта няўяўная трагедыя, і мы ад усяго сэрца жадаем адважнаму, самаадданаму ўкраінскаму народу міру, свабоды і працвітання, а таксама жыцця па ўласным выбары».
22 чэрвеня Украіна і Малдова атрымалі статус кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз.